Спецслужбы ў Беларусі спрабуюць з дапамогай шантажу вербаваць актывістаў грамадскіх недзяржаўных арганізацыяў. Цікавяць іх перадусім структуры, звязаныя з абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай і беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне.